9 мая ў Мінску пройдзе больш за 70 мерапрыемстваў

8 мая 2015

Беларусь 70-годдзе Перамогі адзначыць заўтра. 9 мая ў Мінску пройдзе больш за 70 мерапрыемстваў. Пачнецца святкаванне з ускладання вянкоў да манумента Перамогі ў 9 раніцы. Парад войскаў мінскага гарнізона і спартыўна-маладзёжнае шэсце "Нашы перамогі - табе, Беларусь!" пачнуцца ў 11 раніцы ля абеліска "Мінск - горад-герой". Асноўныя святочныя гулянні разгорнуцца ў раёне Палаца спорту. Вялікае і яркае свята для сям'і і моладзі "Наша перамога! Майфэст" адбудзецца ў парку каля "Чыжоўка-Арэны". Канцэртная праграма "Кветкі Перамогі" пройдзе на тэрыторыі Верхняга горада. Святочныя мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх адміністрацыйных раёнах Мінска.