9 мая цягнікі мінскага метро будуць хадзіць часцей

2 мая 2019

Рух падземкі ў Дзень Перамогі  зменіцца. Цягнікі  мінскага метро будуць  хадзіць часцей. З паловы на  восьмую вечара да апоўначы  перапынкі зоймуць тры хвіліны. А раніцай  9 мая  на станцыі  “Плошча  Перамогі”  з боку манумента  ўваход  і выхад  часова будуць  закрыты з-за ўрачыстай цырымоніі ля  Вечнага агню.