9 Мая Мінск убачыць у два разы больш святочных мерапрыемстваў

2 мая 2014
Гэта звязана з тым, што ў Дзень Перамогі ў сталіцы адкрыецца і чэмпіянат свету па хакеі. Народныя гулянні, канцэрты і выставы пройдуць не толькі на галоўных пляцоўках сталіцы, але і на найбуйнейшых спартыўных аб'ектах - у Палацы спорту, на Мінск-Арэне і Чыжоўка-Арэне. Акрамя таго, да адзінаццаці гадзін вечара 9 мая сёлета будуць працаваць усе тэатры і музеі Мінска. Ну, а завершыцца свята салютам у гонар Дня Перамогі. Страляць будуць з шасці пунктаў Мінска.