9 Мая "Добрай раніцы, Беларусь!" выйдзе ў эфір з Брэсцкай крэпасці

8 мая 2023

Святочны эфір на канале "Беларусь 1" пачнецца 9 Мая з праграмы "Добрай раніцы, Беларусь!". Роўна а 7-й гадзіне  раніцы вядучыя праекта звернуцца да гледачоў з Брэсцкай крэпасці - героя. Легендарная цытадэль стала першай перашкодай на шляху фашысцкіх захопнікаў. Менавіта там яны зразумелі, што адняць свабоду і мірнае неба так проста не атрымаецца. Імёны абаронцаў крэпасці залатымі літарамі ўпісаны ў гісторыю нашай краіны. Тым, хто доблесна змагаўся  і не здаваўся, будзе прысвечаны святочны спецэфір. Падрабязнасці ў Ніны Мажэйкі (відэа).