9 Мая Белтэлекам падасць інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны бясплатныя званкі па Беларусі

3 мая 2021

9 Мая за міжгародныя гутаркі з хатніх тэлефонаў, абанентамі якіх з'яўляюцца Героі Савецкага Саюза, поўныя кавалеры ордэна Славы, інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай, плата брацца не будзе. Умовы акцыі не распаўсюджваюцца на гутаркі з абанентамі мабільных аператараў і доступ у інтэрнэт.