Ахвярамі COVID-19 у свеце сталі 4 мільёны 700 тысяч чалавек. СААЗ заяўляе, што 99 працэнтаў смерцяў прыпадае на непрышчэпленых. А вакцыны для таго і ствараюцца, каб прадухіліць шпіталізацыі, цяжкае працяканне хваробы і смерці.
Адным з сусветных лідараў па вакцынацыі насельніцтва стала Партугалія. У краіне прышчэплена практычна 85 працэнтаў грамадзян. І ўжо з 1 кастрычніка там адменяць амаль усе каранавірусныя абмежаванні, у прыватнасці, дазволяць наведваць без кавід-сертыфікатаў рэстараны і масавыя мерапрыемствы.













