99 гадоў назад быў апублікаваны Маніфест аб стварэнні БССР

1 января 2018

Знакавая дата ў гісторыі беларускай дзяржавы. Роўна 99 гадоў назад быў апублікаваны Маніфест аб стварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Ужо праз тыдзень урад БССР пераехаў са Смаленска ў Мінск, які з гэтага часу стаў сталіцай Беларусі.

Адпраўной жа кропкай працэсу стварэння БССР паслужыў Першы Усебеларускі з'езд, які адбыўся ў снежні 1917 года. Тады ўсе нацыянальныя палітычныя і культурныя сілы аднагалосна прынялі першы пункт пастановы аб самавызначэнні Беларусі.