95 гадоў разам са сваёй краінай. Юбілей сёння адзначае самае буйное інфармацыйнае агенцтва краіны - Беларускае тэлеграфнае. Часцей яго называюць проста БелТА. Абрэвіятура, што стала інфармацыйным брэндам Беларусі. Змяняліся назвы і часы, але аператыўнасць і праўдзівасць заставаліся заўсёды. А фотахроніка БелТА стала гістарычным дакументальным летапісам нашай краіны.
Аляксандр Радзькоў, першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: Ваша задача - кароткая і дакладная інфармацыя. Я хачу падкрэсліць гэта слова - кароткая, таму што вы самая аператыўная крыніца. І таму, наколькі ёміста і па сутнасці вы дасце інфармацыю аб працы Прэзідэнта, аб тых падзеях, якія праходзяць у нас у краіне, аб перспектывах, аб гісторыі.
Сёння ў Музеі беларускай дзяржаўнасці калектыў Беларускага тэлеграфнага агенцтва віншавалі ад імя Прэзідэнта краіны. А лепшыя супрацоўнікі БелТА былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і дыпломамі.














