952-гі дзень нараджэння. Мінск святкуе Дзень горада

13 сентября 2019
Святочныя мерапрыемствы  да Дня горада. Асаблівая атмасфера  напоўніла гарадскія вуліцы беларускай сталіцы. Асноўныя мерапрыемствы  пройдуць заўтра. А ў гэтыя хвіліны ў Палацы прафсаюзаў ушаноўваць лепшых майстроў у сваёй прафесіі. Гарадская Ратуша таксама была сёння цэнтрам святочных урачыстасцяў. Там узнагароды атрымалі найбольш актыўныя жыхары сталіцы - тыя, хто дапамагае захоўваць бяспеку і парадак, а таксама унёс асабісты ўклад у развіццё Мінска.

Заўтра насычаная святочная праграма  і яшчэ больш адкрыццяў. У Першамайскім раёне сталіцы пасля рэканструкцыі адкрыецца аддзел ЗАГС. А ў новым Доме гандбола пройдзе першы спартыўны паядынак.