952 дзень нараджэння Мінск сустрэне ў святочным убранні

9 сентября 2019

Святочны дэкор і крэатыўныя кампазіцыі ў гонар двухмільённага імянінніка! Мінск 14 верасня адзначыць Дзень горада - сталічныя вуліцы і плошчы ўпрыгожылі тэматычныя стэнды, расцяжкі і канструкцыі. Адной з самых ўрачыстых лакацый стане торт каля гарадской ратушы. "Салодкую" дэкарацыю пакуль манціруюць. Самае прыкметнае - пано на плошчы Незалежнасці. У стылі 952 дня нараджэння Мінска і Кастрычніцкая плошча. Некаторыя кампазіцыі зроблены у фармаце спецыяльных фотазон.

Акрамя гэтага, месцамі святочнага Мінска, дзе можна зрабіць сэлфі, стануць плошча ля Нацыянальнай бібліятэкі, а таксама стэла “Мінск - горад-герой”.