951-ы дзень нараджэння Мінска. Урачыстасці разгорнуцца на зліцці дзвюх рэк: Свіслачы і Нямігі

29 августа 2018

Беларуская сталіца рыхтуецца маштабна сустрэць свой 951-ы дзень нараджэння. Дата першага згадвання аб горадзе ў легендарнай "Аповесці мінулых гадоў" - 3 сакавіка 1067 года. І невыпадкова ў 2018 асноўныя ўрачыстасці разгорнуцца ў гістарычным месцы - на зліцці тагачасных дзвюх рэк: Свіслачы і Нямігі. Ля Палаца спорту і ў Верхнім горадзе ў наступныя выхадныя - 8 і 9 верасня - пройдуць спартыўныя батлы, канцэрты, модныя дэфіле, выберуць "Мінчаніна года". Усяго святочных пляцовак - больш за паўсотні. Завершыць народныя гулянні музычна-піратэхнічнае шоу за гадзіну да апоўначы. Падрабязнасці падрыхтоўкі да яркага свята - у Юліі Токар.

Вось так і ажывуць 10 стагоддзяў летапісу, з рыцарамі, пяхотай. Ад Полацкага княства да Грунвальдскай бітвы і Другой сусветнай вайны. Міжнародны фестываль гістарычнай рэканструкцыі аб'яднае да паўтысячы ўдзельнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Чэхіі.

Зараз беларускія рэканструктары рыхтуюць свае рыцарскія даспехі і адпрацоўваюць удары.

Свой 951-ы дзень нараджэння Мінск рыхтуецца сустрэць маштабна ўжо ў наступныя выхадныя. Пачнецца ўсё з урачыстага ўскладання кветак да абеліска "Мінск - горад-герой". А затым народныя гулянні разгорнуцца ва ўсіх раёнах горада.

8 верасня на самай маштабнай пляцоўцы Палаца спорту з раніцы пройдуць спаборніцтвы сярод пажарных-ратавальнікаў, сплаў на байдарках і каноэ і, вядома, канцэрт. У Верхнім горадзе 9 маладых пар ва ўрачыстай абстаноўцы стануць сем'ямі. А ў гарадскім Палацы культуры выберуць "Мінчаніна года". 9 верасня святочны марафон падхопяць тысячы ўдзельнікаў мінскага паўмарафону. Ім пакарацца сталічныя вуліцы на розных дыстанцыях. У гэты ж дзень убачым і рэканструкцыі танкавых баёў.

Падчас урачыстасцяў цэнтр горада будзе перакрыты, зменіцца рэжым працы грамадскага транспарту - яго прадоўжаць. Павялічаць колькасць рухомага саставу, а электрычкі ў метро будуць хадзіць часцей.

На дзень нараджэння прынята дарыць падарункі. Таму невыпадкова на вуліцы Касманаўтаў адкрыюць памятны знак, прысвечаны Клімуку, Кавалёву і Навіцкаму. Сёння пачаўся мантаж скульптуры. Адзін з аўтараў - Іван Міско - распавёў, чые аўтографы ўжо ўпрыгожваюць манумент, як рэльефны граніт зайграе з праламленнем святла.

Пад заслону свята неба над Мінскам расфарбуюць яркія агні музычна-піратэхнічнага шоу. Пачнецца 15-хвілінная феерыя за час да апоўначы ля Палаца спорту.