90 юных навукоўцаў сустрэліся ў беларускім цэнтры экалогіі

30 мая 2019

Яны яшчэ не скончылі школу, але ўжо смела называюць сябе батанікамі. 90 юных навукоўцаў з усёй краіны сёння сустрэліся ў беларускім цэнтры экалогіі. Невыпадкова зелёная канферэнцыя праходзіць менавіта гэтымі днямі. Сёлета руху школьных лясніцтваў спаўняецца 40 гадоў. У Беларусі іх 450. На злёце маладыя батанікі пройдуць тэсты на веданне беларускай прыроды. Пераможцы атрымаюць прызы. А некаторыя ўжо гэтым летам сустрэнуцца зноў у лагеры для юных батанікаў.

А заўтра актывісты ляснога руху высадзяць алею дружбы. Прадстаўнікі кожнай вобласці пасадзяць сваё дрэва на тэрыторыі цэнтра экалогіі.