90-гадовы юбілей адзначае Нацыянальная акадэмія навук

16 ноября 2018

Нацыянальная акадэмія навук адзначае юбілей. Ведамству - 90. Са святам калектыў павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Стратэгічна важны аб'ект іграе ключавую ролю ў развіцці краіны, росце айчыннай эканомікі і ўмацаванні нацыянальнай бяспекі. Першы беларускі спадарожнік і сістэма дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, будаўніцтва станцыі ў Антарктыдзе і персанальны суперкамп'ютар, новыя тыпы лазераў і сучасныя супрацьпухлінныя прэпараты - усё гэта праца нашых даследчыкаў. НАН аб'ядноўвае 115 арганізацый і 15 тысяч супрацоўнікаў. Лепшых навукоўцаў краіны будуць ушаноўваць сёння на ўрачыстым пасяджэнні навуковай грамадскасці ў Акадэміі навук.