8-ы Міжнародны медыяфорум праходзіць у Беларусі

23 мая 2013

Удзельнікі сабраліся ў гарадскім пасёлку Мір. Акрамя таго, у Інстытуце журналістыкі БДУ пройдзе летняя школа журналістыкі. Тут абмяркуюць пытанні фарміравання культурнай журналістыкі. У рамках медыяфоруму таксама пройдзе міжнародны конкурс Мастацтва кнігі краін СНД. Ужо заўтра ў Нацыянальнай бібліятэцы журы вызначыць лепшыя выданні ў сямі намінацыях. У апошні дзень форуму - 25 мая - у Нясвіжскім комплексе адбудзецца эксперт-сесія, прысвечаная аб'ектам сусветнай гісторыка-культурнай спадчыны.