8 адноўленых падземных пераходаў - падарунак сталіцы да Дня Незалежнасці

18 июня 2013

Рамонт пяці пераходаў на вуліцы Леніна і трох на праспекце Пераможцаў завершыцца да 3 ліпеня. Рабочыя рамантуюць прыступкі, усталёўваюць двухбаковыя парэнчы, замяняюць падлогавае пакрыццё і плітку на сценах. У пераходах плошчы Перамогі ўсталююць платформы дзеля зручнасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Рамонт астатніх пераходаў плануецца завяршыць да канца года.