8 светлавых фігур з сімволікай ІІ Еўрапейскіх гульняў з'явяцца ў розных раёнах Мінска

22 января 2019

Кампазіцыі ў выглядзе шароў з лагатыпам - рознакаляровай папараць-кветкай - упрыгожаць асноўныя магістралі і вуліцы сталіцы, а таксама ўваходы на стадыён "Дынама" і чыгуначны вакзал. Усяго сёлета Мінск папоўніцца 12 новымі светлавымі канструкцыямі. Усе фігуры - энергазберагальныя.

Да пачатку Еўрапейскіх гульняў абновіцца і гарадская ілюмінацыя. Мадэрнізуюць святочнае асвятленне вуліц Кабушкіна, Коласа, Прытыцкага, Ульянаўскай, а таксама праспектаў Дзяржынскага і Партызанскага. Ілюмінацыя ўпрыгожыць сквер на вуліцы Камсамольскай, яе таксама стане больш на Прывакзальнай плошчы сталіцы.