8 новых светлавых фігур з'явяцца ў Мінску да канца года

25 мая 2018

Зубр, карэта і ЗD-грузавік. 8 новых светлавых фігур з'явяцца ў Мінску да канца года. У парку Паўлава - сімвал Белавежскай пушчы, на Кастрычніцкай плошчы - запрэжаная тройка з конямі, а на Прытыцкага - ласі. Па-новаму падсвецяць і дамы ўздоўж некаторых гарадскіх магістраляў.

Уладлен Чухін, начальнік аддзела УП "Мінгарсвятло": "Зараз дапрацоўваем праекты. Будуць асноўныя вуліцы - гэта Якуба Коласа, Лагойскі тракт, на Партызанскім праспекце, Прытыцкага. Каля 47 аб'ектаў будзе спраектавана, і пры нармальным фінансаванні будзе зроблена ў гэтым і наступным годзе".

У новым светлавым выкананні зайграюць у сталіцы і раённыя пляцоўкі, дзе праходзяць святочныя мерапрыемствы.