18 марта 2020
Васьмігадовая мінчанка Мая Сівец заваявала два медалі на міжнародным харэаграфічным конкурсе ў Берліне: золата ў катэгорыі "Класічны танец" і бронзу за сучасны. Таксама яна стала адзінай прадстаўніцай Беларусі на фінальным гала-канцэрце. Усяго ж у конкурсе ўдзел прымала больш як тысяча танцораў з розных краін.
У балетнай школе рыхтуюць спектакль "Чыпаліна"
Мая - вучаніца заслужанай артысткі Беларусі, салісткі Нацыянальнага тэатра оперы і балета Марыны Вежнавец. Пад яе кіраўніцтвам дзяўчынка займаецца ўжо шосты год. І зараз у балетнай школе дзеці рыхтуюць спектакль "Чыпаліна", дзе Мая будзе салісткай.