8 гадоў без святла. Заблытаная сітуацыя ў вёсцы недалёка ад Ракава

14 июля 2018

8 гадоў без святла. На гарачую лінію нашай праграмы звярнуўся 60-гадовы жыхар Мінскай вобласці. Заблытаная сітуацыя ў вёсцы недалёка ад Ракава ў Валожынскім раёне. Мужчына ўжо некалькі гадоў адзін жыве на ўскраіне вёскі абсалютна без святла і электрычнасці. Мясцовыя ўлады прапануюць сваё вырашэнне пытання, з якім пенсіянер не зусім згодны. Надзея Сербіненка адправілася ў Валожынскі раён (відэа).

Паведаміць пра важную падзею вашага рэгіёна можаце і вы! Што цікавага адбываецца і што самае актуальнае – давайце абмяркуем па тэлефоне ў Мінску 369 81 00! На працягу гадзіны пасля эфіру працуе наша зваротная сувязь.