8 фартэпіяна "Беларусь" даставілі ў Мазырскі музычны каледж да пачатку навучальнага года

8 сентября 2020
Новыя інструменты ўсталявалі ў кожным класе, дзе займаюцца па гэтай спецыяльнасці. Абнаўлення матэрыяльна-тэхнічнай базы патрабаваў час: некалькі піяніна састарэлі. Новыя прыбылі з Мінска, дзе знаходзіцца прадпрыемства. Сталічная фабрыка фартэпіяна выконвае дзяржзамову. Аднавіць вытворчасць акустычных піяніна ў краіне - даручэнне кіраўніка дзяржавы. Рэдкія спецыялісты вырабляюць унікальныя інструменты па цане канвеернай вытворчасці, пры гэтым захоўваючы баланс паміж цаной і якасцю нацыянальнага брэнда.

За мінулы год прадпрыемства выпусціла 669 інструментаў, а за першае паўгоддзе гэтага - ужо амаль паўтысячы. Задача на наступную пяцігодку - 2 500 экзэмпляраў. Разлік з патрэбнасці ў інструментах устаноў культуры і адукацыі. Зазірнем пад вечка фартэпіяна № 1 у новай серыі праекта "На кантролі Прэзідэнта" ўжо заўтра пасля "Панарамы".