Аднавіць вытворчасць акустычных піяніна ў краіне - даручэнне прэзідэнта
Сталічная "Фабрыка фартэпіяна" выконвае дзяржзаказ - аднавіць вытворчасць акустычных піяніна ў краіне - даручэнне кіраўніка дзяржавы. Рэдкія спецыялісты вырабляюць майстравыя інструменты па цане канвеернай вытворчасці, пры гэтым захоўваючы баланс паміж цаной і якасцю нацыянальнага брэнда.
За мінулы год прадпрыемства выпусціла 669 інструментаў, а сёлета толькі за першае паўгоддзе выйшла 464. Тэмп паступова нарошчваюць. Задача на наступную пяцігодку - выпусціць 2 з паловай тысячы асобнікаў. Разлік з патрэбнасці ў інструментах устаноў культуры і адукацыі. Зазірнём пад вечка фартэпіяна №1 - у новай серыі праекта "На кантролі Прэзідэнта" ўжо сёння пасля "Панарамы".













