85 рэзідэнтаў зарэгістраваныя ў парку "Вялікі камень"

20 января 2022

Адзін з самых паспяховых праектаў беларуска-кітайскага супрацоўніцтва - індустрыяльны парк "Вялікі камень". Ён прадае тавары ўжо ў 20 краін свету, тут 85 рэзідэнтаў. Геаграфія іх заснавальнікаў ахоплівае 15 краін. Пандэмія, безумоўна, паўплывала і на дзейнасць "Вялікага каменя", але істотнага паніжэння дынамікі не назіраецца. Аб'ём заяўленых інвестыцый - больш як 1 мільярд 200 мільёнаў долараў. 

У "Вялікім камені" створана больш як 1 700 рабочых месцаў. Актыўна распрацоўваюцца і праекты сацыяльнай інфраструктуры.