85 гадоў адзначае Гомельскі дзяржуніверсітэт імя Францыска Скарыны

18 июня 2015

Навуковыя канферэнцыі, выставы, урачысты  сход і канцэрт. 85 гадоў сёння адзначае Гомельскі дзяржуніверсітэт імя Францыска Скарыны. З юбілеем ВНУ павіншаваў Прэзідэнт  Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы адзначыў вялікі ўклад у эканоміку краіны найбуйнейшага навукова-адукацыйнага цэнтра. Сёння ва ўніверсітэце атрымліваюць вышэйшую адукацыю звыш 11 тысяч студэнтаў дзённай і завочнай формаў навучання на 13-ці факультэтах. Патэнцыял ВНУ паспелі ацаніць не толькі ў Беларусі. Універсітэт цесна супрацоўнічае з буйнымі навуковымі цэнтрамі іншых краін.

Аляксандр Рагачоў, рэктар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя  Францыска  Скарыны: "Наш універсітэт інтэграваны ў сусветную адукацыйную і навуковую сферу. Паказальны той факт, што да нас на юбілей ужо прыехалі прадстаўнікі навуковых калектываў Кітайскай Народнай Рэспублікі, Польшчы, Германіі".

 

Сёння ўніверсітэт у спісах лепшых ВНУ свету. Студэнты праходзяць стажыроўкі за мяжой і могуць прадоўжыць вучобу ў вядучых навуковых цэнтрах. За сваю гісторыю ва ўніверсітэце падрыхтавалі каля 80 тысяч высокакваліфікаваных  спецыялістаў.