80 журналістаў з розных рэгіёнаў Расіі заўтра прыбудуць у Беларусь

10 декабря 2018

Беларусь рыхтуецца прыняць вялікі дэсант расійскіх журналістаў. Дзясяткі пытанняў і, як правіла, вычарпальныя адказы. Як робяць беларускую малочку? Дзе вырабляюць хуткасныя электрычкі "Штадлер-Мінск"? І якія новыя тэатральныя пастаноўкі рыхтуюць беларускія рэжысёры? Для многіх прэс-тур у нашу краіну не ўпершыню. Штогадовыя сустрэчы ўжо сталі добрай традыцыяй. На гэты раз чакаем каля 80 чалавек. Гэта блогеры, тэлерэпарцёры, прадстаўнікі друкаваных СМІ практычна з усіх рэгіёнаў Расіі. Сёння, напярэдадні ад'езду ў Мінск, іх запрасілі ў дыппрадстаўніцтва нашай краіны ў Маскве, каб расказаць аб гісторыі дыпламатычных адносін дзвюх краін, пазнаёміць з культурным і дзелавым цэнтрам, абмяняцца меркаваннямі. 

Прэс-тур расійскіх журналістаў у Беларусь праводзіцца ўжо чатырнаццаты раз. Праграма заўсёды насычаная. За некалькі дзён удзельнікі пабываюць на беларускіх прадпрыемствах, заводах, у аграгарадках, на спартыўных і культурных аб'ектах. Пра ўсё ўбачанае затым раскажуць у газетных артыкулах, на інтэрнэт-парталах, у тэлерэпартажах.