80 мерапрыемстваў запланавана да 70-годдзя вызвалення Беларусі

25 июня 2014
Дарэчы, святкаванне пачнецца крыху раней, за некалькі дзён да галоўнай даты. 3 ліпеня горад ператворыцца ў вялікую канцэртную пляцоўку. А вось ўвечары (сёлета гэта ўпершыню) адбудзецца урачыстае шэсце, гала-канцэрт і салют.

Падрабязны расклад у Антаніны Станкевіч.

Культурныя, спартыўныя, урачыстыя і пазнавальныя мерапрыемствы пачнуцца яшчэ напярэдадні галоўнага свята. 1 ліпеня - вялікі канцэрт у Палацы Рэспублікі, а 2-га - адкрыццё новага Музея Вялікай Айчыннай вайны.

Да Дня Незалежнасці, дарэчы, мінчане атрымаюць шэраг падарункаў. І гэта таксама ўжо стала традыцыяй.

Кульмінацыя святочнай праграмы, вядома ж, 3 ліпеня. У гэты дзень горад ператварыцца ў адну вялікую канцэртную пляцоўку. Галоўная - ля Палаца спорту. Святкаваць там будуць да дзвюх гадзін ночы. А ўвечары - і такое практыкуецца ўпершыню - у 21:30 ля стэлы Мінск - горад-герой пачнецца шэсце. А потым па праспекце Машэрава пройдзе калона ваеннай тэхнікі.

Гатовыя да масавага наплыву гасцей і гарадскія службы. Камунальнікі і дарожныя рабочыя запэўніваць: нават пасля святкавання горад будзе радаваць чысцінёй і парадкам.

Святочная праграма прадоўжыцца і пасля Дня Незалежнасці. 4 ліпеня мінчан і гасцей сталіцы чакае рэспубліканскі фестываль рамёстваў. Акрамя таго, работу прадоўжыць і канцэртная пляцоўка ля Палаца спорту. Таксама да дзвюх гадзін ночы.