800 іншаземцаў ужо скарысталіся бязвізавым рэжымам уезду ў Беларусь

17 февраля 2017

У Беларусі працягвае дзейнічаць бязвізавы рэжым уезду. Такой магчымасцю ўжо скарысталіся амаль 800 іншаземцаў, паведамляюць у Дзяржпагранкамітэце. Найбольшая колькасць турыстаў з Польшчы і Германіі - 143 і 134 чалавекі адпаведна. Актыўна ў Беларусь таксама едуць з Італіі, Літвы і Вялікабрытаніі. Нагадаем, пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80-ці краін пачаў дзейнічаць у мінулую нядзелю. Ім могуць скарыстацца турысты, якія прылятаюць міжнародным рэйсам у Нацыянальны аэрапорт Мінск.

Яшчэ летась Беларусь дазволіла іншаземцам без візы наведваць Аўгустоўскі канал, Гродна і Гродзенскі раён, а ў 2015-м - Белавежскую Пушчу.