7 тысяч чалавек гатовыя паўдзельнічаць у акцыі і навесці парадак у лясах Мінскай вобласці

16 октября 2018

Добрае надвор'е сёлета спрыяе і добрым справам. 7 тысяч чалавек гатовыя паўдзельнічаць у акцыі і навесці парадак у лясах Мінскай вобласці. Увагу нададуць і воінскім помнікам, мемарыяльным комплексам - добраўпарадкуюць 350 аб'ектаў. Да таго ж для ўдзельнікаў правядуць і фотаконкурс. Летась да акцыі далучыліся 35 тысяч беларусаў.

Штогод лясгасы вобласці накіроўваюць значныя сродкі на навядзенне парадку ў лясах. Толькі ў першым паўгоддзі на ўтрыманне лясоў у належным стане было накіравана 53 мільёны рублёў.