7 лістапада беларусы адзначаюць Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі

7 ноября 2015

7 лістапада 1917 года ў Петраградзе завяршылася ўзброенае паўстанне, Часовы ўрад быў зрынуты і ў 10 гадзін апублікаваны заклік "Да грамадзян Расіі". Улада перайшла да Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта. Людзі атрымалі права на працу, на адукацыю, адпачынак, права ўдзельнічаць у кіраванні краінай.

Беларускі народ здабыў дзяржаўнасць, стварыў эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял, збярог і ўзбагаціў нацыянальную культуру.