7 красавіка ў Беларусь прыляціць місія СААЗ

3 апреля 2020
Літаральна гадзіну таму стала вядома, што ўжо ў аўторак, 7 красавіка, у Беларусь прыбудзе місія СААЗ! Падрабязнасці міжнароднай сустрэчы прадстаўнікі арганізацыі абмеркавалі з беларускім Міністэрствам аховы здароўя сёння па відэасувязі. Галоўная задача дэлегацыі з трох экспертаў - ацаніць працу нашых медыкаў. Для гэтага спецыялісты наведаюць бальніцы і вывучаць дакументацыю беларускага міністэрства. Акрамя таго, у Капенгагене сабраная "падтрымальная" каманда экспертаў СААЗ, якая будзе анлайн дапамагаць місіі медыкаў. Місія СААЗ будзе ў Беларусі да канца наступнага тыдня. Дарэчы, зараз аналагічная дэлегацыя знаходзіцца ў Італіі і ў Іспаніі.