76 гадоў трагедыі Хатыні. У Беларусі ўспамінаюць журботную дату

22 марта 2019

22 сакавіка 1943 года  разам з усімі жыхарамі  была спалена вёска Хатынь. Праз 26 гадоў  на месцы трагедыі быў адкрыты  мемарыял, які стаў сімвалам памяці мірных ахвяраў - усіх так званых вогненных вёсак. І ўжо 50 гадоў гэтае месца  застаецца адным з самых ушанаваных у нашай краіне.  Штогод яго наведваюць тысячы чалавек, не толькі з Беларусі, але блізкага і далёкага замежжа. 

Артур Зельскі, дырэктар Дзяржаўнага мемарыяльнага комплекса "Хатынь": "Наведвальнікі едуць сюды, каб дакрануцца да болю нашага народа, і гэты боль  перадаецца з пакалення ў пакаленне. Мемарыяльны комплекс “Хатынь”,  як памяць аб усіх мірных людзях, якія сталі ахвярамі палітыкі нацызму, застрашвання, генацыду -  аб усіх - беларусах, рускіх, яўрэях, паляках, татарах, незалежна ад нацыянальнасці і веравызнання".

Па традыцыі сёння ў мемарыяльным комплексе пройдзе памятны мітынг.