75-ю гадавіну вызвалення Беларусі краіна будзе адзначаць у абноўленым фармаце

26 мая 2019

Беларускія жанчыны і прыгожыя, і моцныя духам. Дарэчы, сёлета чакаем адразу тры калоны дзяўчат падчас урачыстага шэсця Трэцяга ліпеня. Падрыхтоўка да Дня Незалежнасці ідзе поўным ходам. Сёлета наша краіна святкуе 75-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Асаблівую дату Беларусь будзе адзначаць у абноўленым фармаце. Сам парад 3 Ліпеня адбудзецца ўвечар, адкрые яго авіяцыя. На гэтым тыдні журналістам паказалі рэпетыцыю пешай калоны войскаў Мінскага гарнізона.

З новых фішак. У параўнанні з мінулым годам будзе павялічана колькасць парадных разлікаў. Гэта звязана ў тым ліку і з замежнымі вайскоўцамі. Восем замежных каробак будуць прадстаўленыя параднымі разлікамі і сцяганоснымі групамі. Свята завершыцца выступленнем роты ганаровай варты і некалькімі дзясяткамі залпаў салюту.