75-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў сёння адзначыў Навагрудак

8 июля 2019
Аб каштоўнасці міру нагадваюць падзеі Вялікай Айчыннай, якім у гэтыя дні прысвечана мноства мерапрыемстваў. 75-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў сёння адзначыў Навагрудак. Юбілей зняцця нацысцкай акупацыі аб'яднаў кантыненты. У горад з розных краін свету прыехалі больш як 100 нашчадкаў тых, хто ў гады вайны знаходзіўся ў Навагрудскім гета і каму ўдалося выратавацца. Імёны іх родных увекавечаны на Сцяне памяці - яе адкрылі сёння. Пра тых, каго аб'яднала агульная гісторыя, раскажа Алена Борматава.