75 гадоў з Дня Вялікай Перамогі. У Мінску прайшла першая рэпетыцыя ваеннага парада

31 марта 2020
Ледзь больш за месяц застаецца да знакавай даты ў нашай гісторыі. 75 гадоў з Дня Вялікай Перамогі. Сёння ў Мінску прайшла першая рэпетыцыя ваеннага парада. Дарэчы, сёлета ён запланаваны на вячэрні час. Па традыцыі першымі адчаканіць крок выйшлі пешыя калоны і рота ганаровай варты. Плануецца, што сёлета ў парадзе прымуць удзел больш як 3 тысячы вайскоўцаў. Таксама каля стэлы "Мінск - горад-герой" праедуць больш за 180 адзінак ваеннай тэхнікі. Прычым толькі новыя распрацоўкі або апгрэйд беларускіх прадпрыемстваў. Адным з першых закуліссе парада ўбачыў Юрый Шаўчук (відэа).