75 гадоў таму савецкія войскі вызвалілі адзін з найбуйнейшых канцэнтрацыйных лагераў Аўшвіц

27 января 2020
Сёння  Міжнародны дзень памяці ахвяр халакоста. 75 гадоў таму савецкія войскі вызвалілі адзін з найбуйнейшых канцэнтрацыйных лагераў - Аўшвіц. Сярод яго вязняў былі і беларусы. З польскіх архіваў вядома прынамсі пра тры саставы з Мінска і Віцебска, якія ў сакавіку 43-га прыбылі ў Асвенцым. 

Сёння на месцы былога канцлагера пройдзе акцыя памяці

Прыме ў ёй удзел і беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Анатолем Ісачанкам. Сярод ганаровых гасцей і былыя вязні з Беларусі.

Асаблівая місія ў прадстаўнікоў беларускага духавенства

Протаіерэй Фёдар Поўны прыме ўдзел у міжнароднай акцыі памяці "У славу агульнай Перамогі", у якой адбудзецца перадача капсулы з зямлёй з Асвенцыма, якую затым даставяць у Мінск.