75 гадоў таму савецкая армія вызваліла лагер смерці Азарычы

19 марта 2019

75 гадоў таму, 19 сакавіка 44-га года, савецкая армія вызваліла лагер смерці Азарычы. Ён быў створаны на пярэднім краі абароны. Войскі вермахта сагналі ў лясныя балоты 50 000 чалавек і імі, як жывым шчытом, засланілі свае пазіцыі ад надыходзячых часцей Чырвонай арміі. Людзей заразілі тыфам, каб хвароба перакінулася і на савецкіх салдат.

Пра злачынства супраць мірнага насельніцтва - Алена Борматава. Фатаграфіі, зробленыя 19 сакавіка 44-га года адразу пасля вызвалення лагера смерці Азарычы. Іх аўтары - ваенныя фотакарэспандэнты Альперын і Кекала. Гэта амаль усе фотасведчанні жудаснага злачынства вермахта. Ужо заўтра гэтыя фатаграфіі можна будзе ўбачыць у Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Там адкрыецца выстава "Азарычы. Трагедыя мірнага насельніцтва Беларусі". 50 000 чалавек былі заражаныя тыфам. Старых, жанчын і дзяцей выкарысталі як бактэрыялагічную зброю.

Людзей утрымлівалі пад адкрытым небам, без якіх-небудзь памяшканняў. Не кармілі, не давалі ніякай медыцынскай дапамогі. Людзі паміралі тысячамі. Лагер, створаны вермахтам з мэтай спыніць наступ савецкіх войскаў. Людзі выкарыстоўваліся як жывы шчыт. На міжнародным трыбунале ў Нюрнбергу злачынства ў Азарычах названа самым буйным злачынствам вермахта за ўвесь перыяд Другой сусветнай вайны. Але міжнароднай агалоскі гэтае злачынства не атрымала.

У 2008 годзе ў нямецкім Людвігсбургу ў ведамстве па расследаванні нацысцкіх злачынстваў заняліся расследаваннем справы аб зверствах, учыненых у сакавіку 44-га года ў беларускіх Азарычах. Падставай для працэсу паслужыў артыкул у мясцовай газеце. Былі апытаныя дзясяткі сведак - вязняў лагера смерці. Але ў сувязі з тым, што асоб, якія мелі дачыненне да злачынства, ужо няма ў жывых, справа закрыта.