75 гадоў таму пачалася Вялікая Айчынная вайна

22 июня 2016

І сімвалічна, што краіна закладвае падмурак новай беларускай эканомікі менавіта сёння - 22 чэрвеня. У гэты дзень 75 гадоў таму наш народ быў згуртаваны і адзіны, як ніколі. Пачалася Вялікая Айчынная вайна. Савецкія людзі не пакарыліся фашызму. Мужчыны, жанчыны і нават дзеці ў барацьбе за волю і мірную будучыню выявілі мужнасць, стойкасць і патрыятызм. Яшчэ давідна памяць загінуўшых герояў ушанавалі ў Мінску. Па традыцыі ў 4 гадзіны раніцы першымі гэта зрабілі пагранічнікі. Кветкі і вянкі леглі да падножжа абеліска на плошчы Перамогі. Менавіта абаронцы меж першымі ўступілі ў няроўны бой з фашысцкімі войскамі ў чэрвені 41-га. Пасля ўскладання кветак да Вечнага агню была выстаўлена ганаровая варта. Ветэраны, пагранічнікі і студэнты замерлі ў хвіліне маўчання.

Герояў вайны сёння ўспамінаюць ва ўсёй Беларусі. У дзень усенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай ва ўсіх воінскіх злучэннях і часцях запальваюць свечкі і нясуць да мемарыялаў кветкі.