75 гадоў таму ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў быў вызвалены горад-герой Брэст

28 июля 2019
Сёння асаблівы дзень для Беларусі! 75 гадоў таму ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў быў вызвалены горад-герой Брэст.

Урачыстасці сёння пачаліся з памятных мерапрыемстваў у сімвалічным месцы - ля манумента воінам-вызваліцелям. А напярэдадні гараджанам зрабілі запамінальны падарунак. Адкрылі фантан на пешаходнай вуліцы Савецкай. Яго рэканструкцыі чакалі некалькі гадоў. Фантан святломузычны. Унікальнасць яго ў тым, што любы ахвочы можа заказаць песню праз мабільны дадатак. Асаблівыя эмоцыі з гэтым святам звязаныя ў тых, хто бачыў вызваленне на свае вочы. Паводле слоў мясцовых жыхароў, савецкія войскі ўвайшлі ў Брэст уначы, і іх гараджане сустрэлі з радасцю.

З хвіліны на хвіліну ў Брэсце пачнецца фестываль кветак. Арганізацыі і гараджане падрыхтавалі сто трыццаць кампазіцый з жывых раслін.