74 новыя турыстычныя маршруты распрацавалі прафсаюзныя аб’яднанні

3 февраля 2016

Сярод іх і кулінарны "Смак беларускай вёскі" з майстар-класамі і дэгустацыяй нацыянальных страў. Плануецца, што такія маршруты будуць створаныя ў кожнай вобласці і ўключаны ў праграму беларускага турыстычнага аператара Федэрацыі прафсаюзаў. Што раней нашы бабулі называлі квасам, і ў чым сакрэт прыгатавання бліна-прыпёка?

Адметнымі стравамі сталічнага рэгіёна пачаставался і Наталля Кузьміцкая. Такіх бліноў, кажа Людміла Кухарчык, вы больш нідзе не пакаштуеце. Румянымі сонейкамі, аладкамі з бочкавым агурком і скваркамі руплівыя гаспадыні турыстычнай базы "Высокі бераг" заўсёды частуюць сваіх гасцей.

Майстар-класы і дэгустацыі старадаўніх страў, рэцэпты якіх даследчыкі знаходзяць не ў кулінарных кнігах, а ў сямейных скарбніцах, сёння стварылі асобны турыстычны кірунак. Маршруты пад адмысловай назвай "Смак беларускай вёскі" плануецца арганізаваць у кожным раёне і вобласці краіны.

Беларуская кухня не складаная, але вельмі ўнікальная. Яна не падобная да французскай, у якой тры тысячы адных толькі соусаў, тым не менш, кожнае мястэчка раней вызначаўся сваімі непаўторнымі па смаку стравамі.

Што такое дранікі - ведае кожны. А вось з іншымі стравамі з тыднёвага меню знаёмыя не ўсе. Вось гэта, напрыклад, квас….

А яшчэ Стаўбцоўская кухня знакамітая праснаком, кішкай, бульбай з вушамі і кісельным напоем. Стравамі пераважна сялянскай штодзённай кухні.

Праз аўтэнтычныя рэцэпты ўдзельнікі турыстычных маршрутаў змогуць бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй і традыцыямі адпаведнай мясцовасці ці раёна. У будучыні такіх разнастайных маршрутаў па форме і змесце стане яшчэ больш.