74 гады таму завяршылася адна з самых страшных і кровапралітных войнаў у гісторыі чалавецтва

9 мая 2019

За 4 гады перасталі біцца сэрцы мільёнаў людзей. Наш народ вытрымаў страшныя выпрабаванні. Такая цана за мірнае неба.

І сёння мы - дзеці, унукі і праўнукі - успамінаем і дзякуем тым, хто падарыў нам Вялікую Перамогу, хто абараніў  нашу незалежнасць і з руін і попелу ўзнімаў  краіну. Нізкі паклон вам, ветэраны, вашай непахіснай волі і стойкасці духу.