Вялікае свята для кожнага беларуса. 72 гады таму ў маі 45-га свет уздыхнуў з палёгкаю - прыйшла Перамога. Завяршылася Вялікая Айчынная вайна. У мінулым засталіся кроў, боль, пакуты, страты. Наперадзе - жыццё, якое трэба было аднаўляць. Разам. Менавіта адзінства і мужнасць, стойкасць і самаахвярнасць, воінская гераічнасць і любоў да Радзімы тады, у гады цяжкіх выпрабаванняў, дапамаглі савецкаму народу разграміць фашызм. У гістарычнай бітве Беларусь сыграла вырашальную ролю. І сёння мы - дзеці, унукі, праўнукі - успамінаем тых, хто падарыў нам мірнае неба, хто абараніў нашу незалежнасць. Беларусь памятае подзвіг герояў і не забудзе, якой цаной нам дасталася Перамога. Бясконцая падзяка ветэранам за ўсе гэтыя гады.
72 гады таму ў маі 45-га прыйшла Вялікая Перамога
9 мая 2017













