720 конскіх сіл супраць адной чалавечай

15 сентября 2015

Беларускі асілак Кірыл Шымко здзейсніў немагчымае - ён утрымаў рукамі, дакладней "пудовымі біцэпсамі", два  самалёты Як-52, якія разлятаюцца.  Кожны з самалётаў важыць амаль паўтары тоны, іх рухавікі працавалі на поўную магутнасць. Шымко змог утрымліваць іх на працягу некалькіх хвілін. Асілак паказаў трук на мінскім аэрадроме Баравая для японскіх тэлежурналістаў. Дасягненне занеслі ў Кнігу рэкордаў Гінэса.  Нагадаем, беларускі асілак ужо зрушваў з месца чыгуначны састаў, 150-тонны  самалёт, танк Т-34, самазвал БелАЗ і 118-тонны вежавы кран.