70-ую гадавіну з моманту ўтварэння адзначае Кітайская Народная Рэспубліка

1 октября 2019

З гэтай нагоды на галоўнай плошчы сталіцы праходзіць ваенны парад. Сёлета ён стаў самым буйным за апошнія дзесяцігоддзі. У ім удзельнічаюць амаль 15 тысяч вайскоўцаў, 580 адзінак тэхнікі, 160 самалётаў і верталётаў. Урачыстасці прымае Старшыня КНР Сі Цзіньпін. Сёлета дыпламатычным адносінам Беларусі і Кітая  27  гадоў. Дыпламаты гавораць аб высокім узроўні пагадненняў паміж краінамі па ўсіх напрамках, а таксама аб павелічэнні тавараабароту больш чым у паўтара раза. 

Пасол КНР: Адносіны Мінска і Пекіна - у лепшым перыядзе

Цуй Цымін, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі: "Супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем захоўвае тэндэнцыю развіцця. Рост аб'ёму двухбаковага гандлю сёлета  ў першай палове павялічыўся на 76 % у параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года. Ужо зараз тавараабарот складае больш за  2 мільярды долараў. Станоўчая дынаміка з імпартам сельскагаспадарчай прадукцыі. У разы выраслі пастаўкі мяса-малочных вырабаў".

Паднябесная  называе сяброўства дзяржаў асновай праграмы "Адзін пояс - адзін шлях". Знакавым гэты год стаў для Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Там упершыню прайшоў Форум па рэгіянальным узаемадзеянні. Беларусь стала першай у свеце краінай, якая арганізавала такую падзею.