70 % правераных за 4 месяцы гэтага года будпляцовак у краіне мелі парушэнні

27 мая 2019

Рэйды Дзяржбуднагляду паказалі, што 70 % правераных за 4 месяцы гэтага года будпляцовак у краіне мелі парушэнні. Гэта на 12 % больш, чым летась. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі амаль 500 кіраўнікоў будаўнічых арганізацый, дзе былі заўважаны дэфекты ў працы. Астатнія ліквідавалі недахопы своечасова.

Дзяржбуднагляд адзначыў, што нягледзячы на папераджальны характар рэйдаў, у выпадку невыканання рэкамендацый і загадаў прымяняюцца меры адміністрацыйнай адказнасці, аж да прыпынення дзейнасці будаўнічай кампаніі.