70 гадоў Вялікай Перамогі

9 мая 2015

Вось і настаў той дзень, калі скончылася вайна. Роўна сем дзесяцігоддзяў таму свет уздыхнуў з аблягчэннем - прыйшла Перамога і адсунула ў нябыт 1418 страшных дзён і начэй. У мінулым засталіся кроў, боль, пакуты, страты. Наперадзе - жыццё, якое трэба было адбудоўваць зноў. І сёння, праз 70 гадоў, мы віншуем адно аднаго, гаворым дзякуй ветэранам і разумеем, у якім неаплатным доўгу перад імі. У той вайне нашы дзяды і прадзеды змаглі выстаяць і перамаглі. Зараз наша задача - захаваць гэтую ўвасобленую мару аб міры.