700 чалавек прынялі ўдзел у сацыяльным праекце "Шлях да поспеху"

11 декабря 2017

700 чалавек з абмежаваннямі зроку прынялі ўдзел у сацыяльным праекце "Шлях да поспеху". 200 з іх прайшлі інтэнсіўны курс рэабілітацыі. Акрамя традыцыйных навыкаў - сістэмы Брайля і камп'ютарных тэхналогій - удзельнікі вывучалі этыкет, танцы і нават мейкап.

Комплексная рэабілітацыя дазваляе людзям з інваліднасцю не толькі адчуваць сябе больш упэўнена, але і хутчэй уладкоўвацца на працу. Чарговы курс стартуе ў студзені.