18 декабря 2013
Двухметровыя гаворачыя лялькі, клоуны, фокуснікі і гара шакаладных цукерак. У дзіцячым санаторыі ў Дзятлаўскім раёне дзеці атрымалі не проста віншаванне з надыходзячым Новым годам, а сапраўднае шоу. А на думку ўрачоў, гэта не менш важна, чым медыцынскія працэдуры. Дарэчы, штогод ва ўстановах сістэмы санаторна-курортнага аздараўлення Беларусі адпачываюць і ўмацоўваюць здароўе больш за 700 тысяч дзяцей. А для арганізатараў і Дзеда Мароза гэта 700 000 жаданняў.

Навагоднія падарункі, віншаванні і ласункі, паводле слоў арганізатараў рэспубліканскай акцыі Нашы дзеці, да канца года атрымаюць яшчэ дзясяткі тысяч хлопцаў па ўсёй краіне. Аднак канцэрты і сюрпрызы для маленькіх беларусаў працягнуцца і ў студзені.