6-я гарадская клінічная бальніца адзначае 70-годдзе

24 ноября 2017

Найбуйнейшая медустанова Мінска - 6-я гарадская клінічная бальніца - адзначае 70-годдзе. Сёння тут працуе больш за паўтары тысячы чалавек, за год праводзяць да 20 тысяч аперацый рознага профілю, у тым ліку найскладанейшых артапедычных кардыёўмяшальніцтваў. Напярэдадні юбілею ў комплексе клінікі дзверы расчыніў новы будынак гарадскога цэнтра трансфузіялогіі. Аб медыцынскай гісторыі даўжынёй у 70 гадоў - Надзея Сербіненка.

З 1947 года пачынаецца адлік гісторыі 6-й мінскай бальніцы. Тады - усяго сорак ложкаў, некалькі ўрачоў і акушэр. Сёння, праз 7 дзесяцігоддзяў, - найбуйнейшая шматпрофільная лячэбная ўстанова краіны. Штат - 1600 чалавек. Больш за сто аперацый за дзень, 20 тысяч - за год. Традыцыі артапедыі і траўматалогіі тут - адны з наймацнейшых у краіне.

У так званы "чысты пакой" - да хірурга, артапеда-траўматолага Аляксандра Крыўчэні трапляюць пацыенты з найскладанейшымі паталогіямі і траўмамі. Зараз ставіць на ногі трэба футбалістку. Тое, што адбываецца ў аперацыйнай, тлумачыць сам галоўны ўрач клінікі, таксама хірург-траўматолаг.

Віктар Гурко кіруе калектывам клінікі апошнія 14 гадоў. Заслужаны ўрач Беларусі, кандыдат медыцынскіх навук - па профілі і прызначэнні - хірург і лідар.

Маладая бабуля Святлана Сініла ні на хвіліну не адыходзіць ад дачкі і ўнучкі - 6-ты радзільны дом стаў для іх ужо сямейным.

У 6-ым радзільным доме за год на свет з'яўляюцца больш за 5000 дзяцей. Сярод пацыентак запатрабаваныя і такія палаты павышанай камфортнасці.

У складзе клінікі - некалькі вузкапрофільных цэнтраў. Рэспубліканскі – мікрахірургіі кісці і гарадскі - траўматалогіі і артапедыі.

У складзе 6-й клінікі працуе і Гарадскі цэнтр трансфузіялогіі.

У калектыву 6-й клінікі - у запасе шмат ідэй і планаў. У найбліжэйшы час тут плануюць удасканаліць працу прыёмнага аддзялення.