6 прадпрыемстваў Мінскай вобласці перапрафілявалі пад вытворчасць масак

16 апреля 2020
Для забеспячэння фармацэўтычных арганізацый неабходным аб'ёмам медыцынскіх масак  працуе і "Купалінка" - адна з 15-ці кампаній канцэрна "Беллёгпрам". Прадпрыемства часова перапрафілявала некалькі сваіх цэхаў. Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы  Адміністрацыя Прэзідэнта праводзіць маніторынг сітуацыі ў лёгкай прамысловасці.  Напярэдадні  якасць прадукцыі "Купалінкі" ацаніў дзяржсакратар Андрэй Раўкоў. Акрамя  масак  на прадпрыемстве шыюць спецадзенне - халаты і бахілы. Маскі беларускія кампаніі адшываюць з бавоўны - яны чатырохслойныя, шматразовыя, іх можна стэрылізаваць. 

Яшчэ адна швейная вытворчасць, якую напярэдадні наведаў дзяржсакратар Андрэй Раўкоў - "Калінка" ў Салігорску.  Там таксама сёння працуюць на карысць  нашых медыкаў і патрэб бальніцы.  Акрамя іншага, сваю прадукцыю пастаўляюць і ў аптэчныя сеткі.