6 сакавіка праваслаўныя адзначаюць Даравальную нядзелю

6 марта 2022

У праваслаўных сёння Даравальная нядзеля. Завяршаюцца масленічныя гулянні. У знак збавення ад грахоў і зла па народных традыцыях спальваюць сімвалічнае пудзіла. А ў храмах праходзяць набажэнствы з чынам даравання - калі пасля заканчэння службы святар ля кліра з паклонам просіць вернікаў дараваць яму, а вернікі звяртаюцца адно да аднаго са словамі "Даруй мне" - "Бог даруе, і я дарую". Звычай прасіць адно ў аднаго прабачэння ідзе з глыбокай старажытнасці і папярэднічае Вялікаму перадвелікоднаму саракадзённаму посту.