Беларусь прымае дзяцей з Данбаса. 6 чэрвеня хлопчыкі і дзяўчынкі з Данецка, Валнавахі і Марыупаля наведалі мемарыяльны комплекс "Хатынь". У Год гістарычнай памяці экскурсія асабліва сімвалічная. Сутыкнуўшыся з болем і жахамі вайны, дэлегацыя хацела пакланіцца загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай, падзякаваць за подзвіг і Перамогу. Дзеці Данбаса ў Беларусь прыехалі для аздараўлення. Пражываюць на базе санаторыя ў Чэрвенскім раёне. Акрамя фізічнай і маральнай рэабілітацыі, знаёмяцца са славутасцямі і знакавымі мясцінамі нашай краіны.
Усяго ў Беларусь прыехалі каля паўсотні дзяцей і асоб, што суправаджаюць іх. Такое мірнае жыццё для іх стала магчымым дзякуючы дабрачыннаму фонду Аляксея Талая. Ініцыятыву падтрымалі Прэзідэнцкі спартыўны клуб і Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Патрыёты Беларусі". Далучыліся да добрай справы розныя арганізацыі і прадпрыемствы, а таксама простыя беларусы.













